Мы займаемся:

  1. Распрацоўкай праграмнага забеспячэння, укараненнем і суправаджэннем дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў жывёлагадоўлі ў рамках рэалізацыі "Закона аб племянной справе ў жывёлагадоўлі»;
  2. Распрацоўкай праграмных сродкаў ацэнкі жывёл па якасці нашчадства з выкарыстаннем сучасных міжнародна прынятых методык, а таксама падтрымкай пераходу да геномнай ацэнкі жывёл;
  3. Распрацоўкай, укараненнем і суправаджэннем узаемадзеяння ІС «Племдело» з інфармацыйнай сістэмай ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання ў Рэспубліцы Беларусь ІС AITS;
  4. Распрацоўкай праграмных сродкаў для сувязі з прыборамі, усталяванымі ў цэнтралізаваных лабараторыях для аналізу якасных паказчыкаў малака.

Інфармацыйная сістэма (ІС) «Племдело - КРС», прызначаная для заатэхнічнага і племяннога ўліку буйной рагатай жывёлы (БРЖ) і забяспечвае функцыянаванне чатырох узроўняў кіравання:

  • Гаспадарчы ўзровень - АРМ заатэхніка-селекцыянера;
  • Раённы ўзровень - база дадзеных БРЖ раёна;
  • Абласны ўзровень - база дадзеных БРЖ вобласці, база дадзеных быкоў дзяржплемпрадпрыемстваў, праграмнае забеспячэнне малочнай лабараторыі;
  • Рэспубліканскі ўзровень - база дадзеных БРЖ рэспублікі, цэнтральная база дадзеных быкоў.

photo_0006.jpg

(Схема інфармацыйнага забеспячэння племянной справы Рэспублікі Беларусь)

Праграмныя сродкі сістэмы дазваляюць ажыццявіць:

  • Аптымізацыю селекцыйнага працэсу на розных узроўнях кіравання;
  • Ацэнку быкоў па якасці нашчадства і лінейным профілі дачок;
  • Стварэнне і цэнтралізаванае вядзенне Дзяржаўнай племянной кнігі;
  • Выдачу племянных сведчанняў на маладняк, кароў, быкоў і эмбрыёны;
  • Удасканаленне метадаў племянной працы на аснове сучаснага развіцця папуляцыйнай генетыкі.